Візіт школьнікаў у Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне

15 сакавіка 2024 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне наведалі вучні 8 «А» класа сярэдняй школы №6 г.Кобрына.

Спецыялістамі архіва быў праведзены ўрок «Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь», прымеркаваны да 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Школьнікам была прадэманстравана віртуальная выстава «30 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», якая была падрыхтавана супрацоўнікамі архіва да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Па ўжо існуючай традыцыі ў завяршэнні сустрэчы для дзяцей была праведзена аглядная экскурсія па архіве.