13 сакавіка 2024 г. напярэдадні дзяржаўнага свята Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прыняла ўдзел у дыялогавай пляцоўцы «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь»

13 сакавіка 2024 г. напярэдадні дзяржаўнага свята Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прыняла ўдзел у дыялогавай пляцоўцы «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь», якая адбылася на базе ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля».

Спікерамі мерапрыемства выступілі: член грамадскага аб’яднання «Ветэраны ваеннай разведкі» Шаўчэнка А.І., старшы навуковы супрацоўнік установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Драздова А.М., аспірант ГДУ ім. Ф.Скарыны Дзенісенка Н.У.
Мадэратар: настаўнік гісторыі ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля» А.А.Прыёмка.

Мэта мерапрыемства – выхаваць пачуцці гонару за сваю краіну, павагу да Канстытуцыі дзяржавы, а таксама фармаванне грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі рабят!

Спікеры павіншавалі ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі са значнай датай у жыцці кожнага чалавека – Днём Канстытуцыі. Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – дзяржаўнае свята, якое мае сваю гісторыю. Было падкрэслена, што 15 сакавіка 1994 года грамадзяне зрабілі выбар на карысць захавання і ўмацавання традыцый і каштоўнасцей беларускага народа, падтрымалі новы этап развіцця дзяржавы.

У час работы дыялогавай пляцоўкі ўдзельнікі разам з запрошанымі гасцямі ў жывым дыялогу абмеркавалі і паразважалі аб важнасці Канстытуцыі ў жыцці кожнага чалавека, пагаварылі аб гісторыі стварэння першай Канстытуцыі ў суверэннай рэспубліцы і канстытуцыйным развіцці ў нашай краіне на сучасным этапе. Ключавы акцэнт падчас размовы быў зроблены на захаванні гістарычнай пераемнасці пакаленняў: выхаванні беражлівых адносін да гістарычнага мінулага і сучаснасці, фарміраванні духоўна-маральных якасцей асобы падрастаючага пакалення. Дыялог атрымаўся канструктыўным і змястоўным.

Карыстаючыся выпадкам старшы навуковы супрацоўнік установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» А.М.Драздова запрасіла школьнікаў наведаць абласны архіў, дзе для дзяцей правядуць экскурсію, азнаёмяць з гісторыяй стварэння дзяржаўнай установы, яе асноўнымі напрамкамі дзейнасці, а таксама складам дакументаў, якія захоўваюцца.

На заканчэнне сустрэчы, эксперты падвялі вынікі ў рамках вышэйпаказанай тэмы, а таксама заклікалі ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі шанаваць, памятаць і ганарыцца сваёй спадчынай. Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні тэмы мерапрыемства, не прапусціўшы магчымасць задаць выступоўцам усе пытанні. На ўсе пытанні былі дадзены вычарпальныя адказы.