15 сакавіка 2024 г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы» быў праведзены агульны сход працоўнага калектыву, прысвечаны Дню Канстытуцыі
15 сакавіка 2024 г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы» да Дня Канстытуцыі быў праведзены агульны сход працоўнага калектыву, на якім заг. аддзелам забеспячэння захаванасці, уліку, навукова-даведачнага апарата, выкарыстання і публікацыі дакументаў Святлана Ігараўна Лаўрэнцьева павіншавала супрацоўнікаў з гэтым знамянальным днём, расказала пра гісторыю з’яўлення Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пра змяненні і дапаўненні да яе. У завяршэнні сходу супрацоўнікам дзяржархіва быў прадэманстраваны фільм «30 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь».