БДАМЛМ прыняў удзел у Міжнародным сімпозіуме літаратараў «Пісьменнік і час»

13 сакавіка 2024 года вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Міхась Паўлавіч Кенька прыняў удзел у Міжнародным сімпозіуме літаратараў «Пісьменнік і час», які традыцыйна праходзіць напярэданні Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Сёлета ўдзельнікам была прапанавана тэма «Партнёрства ў імя будучыні».

Сімпозіум сабраў кіраўнікоў вядучых беларускіх выдавецтваў, прадстаўнікоў літаратурнай супольнасці Беларусі і Расіі, а таксама Ірана, Егіпта, КНР, творчую інтэлігенцыю.