Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» справаздачна-выбарнага сходу першаснай прафсаюзнай арганізацыі архіва

7 сакавіка 2024 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» адбыўся справаздачна-выбарны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі архіва. На сходзе прысутнічала Сідарава Святлана Васільеўна – загадчык арганізацыйнага аддзела Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

Прафарганізатар Саковіч Ганна Сяргееўна выступіла са справаздачай аб дзейнасці з красавіка 2019 года па сакавік 2024 года, старшыня рэвізійнай камісіі Свінцова Ірына Якаўлеўна – са справаздачай аб працы камісіі. Заслухаўшы даклады, сход прагаласаваў за прызнанне дзейнасці прафсаюзнага камітэта здавальняючай.

На сходзе пераабраны прафарганізатар, рэвізійная камісія, казначэй.

Прафарганізатарам першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» выбрана Саковіч Ганна Сяргееўна. У адпаведнасці з пастановай Прэзідыума Рады ФПБ ад 21 снежня 2018г. № 346 «Аб клятве прафсаюзнага лідэра», абраны прафарганізатар першаснай прафсаюзнай арганізацыі прынесла клятву.