Урачыстая перадача копій архіўных дакументаў

6 сакавіка 2024 года адбылася ўрачыстая перадача копій архіўных дакументаў дырэктарам Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Дземянюком Андрэем Канстанцінавічам намесніку начальніка ўстановы адукацыі «Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў МУС Рэспублікі Беларусь» палкоўніку міліцыі Пальчынскаму Аляксандру Аляксандравічу ў прысутнасці курсантаў і выкладчыцкага саставу. Гэта знакавая падзея для захавання памяці. Перададзеныя копіі дакументаў прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне: асабістыя справы Герояў Савецкага Саюза Васіля Каржа, Марыі Осіпавай, колькасныя дыяграмы падарваных рэек на найважнейшых жалезна-дарожных магістралях, схемы абароны, дакументы па арганізацыі і баявой дзейнасці партызанскіх атрадаў, ілюстраваныя часопісы па гісторыі ўзнікнення, арганізацыі і дзейнасці партызанскіх брыгад, малюнкі мастакоў – партызан Вялікай Айчыннай вайны.

Ініцыятарам перадачы ўнікальных архіўных дакументаў выступіла Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у рамках вялікай працы па захаванні гістарычнай памяці. Фарміраванне патрыятычных пачуццяў і свядомасці на аснове гістарычных каштоўнасцяў і разумення ролі нашай краіны ў лёсах свету, развіцця пачуцця гонару за сваю Айчыну, з’яўляецца адной з галоўных задач Міністэрства юстыцыі, Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і архіўных устаноў нашай краіны.

У ходзе мерапрыемства дырэктар архіва акцэнтаваў увагу прысутных на трагічных старонках у нашай гісторыі, на актуальнасці і неабходнасці ў захаванні гістарычнай праўды і памяці для нашых сучаснікаў у цяперашні час і для будучых пакаленняў. Начальнік Цэнтра выказаў падзяку за прадастаўленыя дакументы, якія зоймуць годнае месца ў музейнай экспазіцыі і будуць спрыяць патрыятычнаму выхаванню моладзі ў сучасных умовах фальсіфікацыі гістарычнай праўды.