Аб рабочым візіце дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава ў г.Гомель

5-6 сакавіка 2024 г. адбыўся рабочы візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Воінава А.Л. у г.Гомель з мэтай азнаямлення з завяршэннем рэканструкцыі спецыялізаванага будынка сувязі па вул. Косарава, 23 пад архівасховішча Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці.

У рабочай сустрэчы ўдзельнічалі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Камалыеў А.С., начальнік аддзела па каардынацыі прававой, кантрольнай і архіўнай работы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Сакалова Н.У., намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіў Беларусь Дэпартамента Качаткова Г.У.

У ходзе наведвання новага будынка Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці па вул. Косарава, 23, А.Л.Воінаў дэталёва азнаёміўся з выкананымі працамі, функцыянаваннем інжынернага абсталявання, створанымі ўмовамі для захоўвання дакументаў і працы архівістаў.

На рабочай нарадзе начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Камалыеў А.С. і начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Сакалова Н.У. праінфармавалі аб графіку выканання работ, аб ужо перамешчаных фондах і дакументах, аб планах па далейшым камплектаванні архіва. Дырэктару Дэпартамента быў прадстаўлены праект плана ўрачыстага адкрыцця новага будынка.

У ходзе рабочага візіту А.Л.Воінаў наведаў ДУ «Рэспубліканская лабараторыя лічбавага капіравання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь», дзе азнаёміўся з умовамі працы, абноўленай матэрыяльна-тэхнічнай базай, працоўнымі працэсамі. Дырэктар лабараторыі Звегінцава А.А. даклала аб выніках першага квартала, загадчыкі аддзеламі адказалі на пастаўленыя пытанні аб эксплуатацыі новых сканараў і аб стварэнні лічбавых дзід архіўных дакументаў.

На сустрэчы з працоўным калектывам была дадзена станоўчая ацэнка дзейнасці лабараторыі, вызначаны задачы на бліжэйшы перыяд і на перспектыву. Воінавым А.Л. была ўручана Падзяка Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь архівісту 2 кваліфікацыйнай катэгорыі Лунеўскай Н.А. па выніках яе работы па стварэнню лічбавых копій фонду карыстання.

Па выніках візіту былі пастаўлены канкрэтныя задачы на гэты перыяд, якія будуць адлюстраваны ў пратаколе даручэнняў.