Тактыка-аператыўныя вучэнні Мінскага абласнога ўпраўлення МНС на тэрыторыі БДАКФФД
29 лютага 2024 года на тэрыторыі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у рамках школы аператыўна-тактычнага майстэрства праводзіліся тактыка-аператыўныя вучэнні Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь.
У ходзе вучэнняў праводзілася падрыхтоўка асабовага складу Дзяржынскага РАНС па тушэнні пажараў у будынках падвышанай паверхавасці, на патэнцыйна небяспечных аб’ектах, якія прадстаўляюць гістарычную і культурную каштоўнасць.
Паводле звестак вучэнняў у архіве была праведзена планавая практычная трэніроўка па эвакуацыі супрацоўнікаў, а таксама адпрацоўка рэальнага тушэння лакальнага ўзгарання сродкамі першаснага пажаратушэння з ужываннем вогнетушыцеляў.
Для ўдзельнікаў вучэнняў была праведзена азнаямленчая экскурсія.
![]() |
1. Пажарныя разлікі ля будынка архіва |
![]() |
2. Калектыў архіва, эвакуіраваны ў працэсе вучэнняў |
![]() |
3. Эвакуацыя з верхніх паверхаў манекена, які імітуе пацярпелага |
![]() |
4. Службоўцы Дзяржынскага РАНС ратуюць пацярпелага |
![]() |
5. Тэхніка і асабовы склад Дзяржынскага РАНС падчас правядзення вучэнняў |
![]() |
6. Тушэнне пажару ў будынку павышанай паверхавасці |
![]() |
7. Галоўны інжынер архіва У.Л.Мамойка лакалізуе ўзгаранне |
![]() |
8. Прыбыццё разлікаў на аб’ект |
![]() |
9. Тэхніка і асабовы склад Дзяржынскага РАНС на вучэннях |