Работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у адкрыцці сумеснай з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча мастацка-дакументальнай выстаўкі «Мілая мая Марылька!»
22 лютага 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ўзялі ўдзел у адкрыцці сумеснай з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча мастацка-дакументальнай выставы «Мілая мая Марылька!», прысвечанай 155-годдзю з дня нараджэння маці генія беларускай літаратуры Марыі Багдановіч.
Частка дакументаў з сямейнага архіва Багдановічаў сёння захоўваецца ў БДАМЛМ. На выставе з фондаў БДАМЛМ прадстаўлены копіі фотаздымкаў з сямейнага альбома Багдановічаў, дакументы аб навучанні Марыі Мякоты ў Мінску і Пецярбургу, копіі дакументаў, якія раскрываюць сяброўскае кола Марыі Апанасаўны і з’яўляюцца дакументальнымі сведкамі яе жыцця.
З выставай «Мілая мая Марылька!» можна пазнаёміцца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а) з 22.02.2024 па 20.04.2024.
![]() |
1. К.В.Цынкевіч, Н.А.Мізон і Л.А.Дударэвіч падчас адкрыцця выставы |
![]() |
2. Выступленне Н.А.Мізон з прывітальным словам да удзельнікаў выставы |
![]() |
3. Удзельнікі мерапрыемства |
![]() |
4. Падчас размовы Н.А.Мізон і Л.А.Дударэвіч з куратарам выставы І.Мышкавец |
![]() |
5. Дакументы БДАМЛМ, прадстаўленыя на выставе |
![]() |
6. Пад час экскурсіі па выставе Н.А.Мізон і Л.А.Дударэвіч |