Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» сходу напярэдадні выбараў 25 лютага 2024 года

У першы дзень датэрміновага галасавання 20 лютага 2024 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» прайшоў сход калектыву па маючых адбыцца выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовых Саветаў дэпутатаў у рамках Адзінага дня галасавання 24 лютага.

Дырэктар архіва Алена Набокава растлумачыла супрацоўнікам правілы правядзення выбараў дэпутатаў і ўдзелу ў галасаванні, прававыя асновы правядзення і прызначэння выбараў дэпутатаў. Была прадэманстравана прэзентацыя «Даведнік па выбарчай кампаніі».