20 лютага 2024 г. у «Беларускім дзяржаўным архіве-навукова-тэхнічнай дакументацыі» адбыўся прафсаюзны сход працоўнага калектыву

20 лютага 2024 г. у «Беларускім дзяржаўным архіве-навукова-тэхнічнай дакументацыі» адбыўся прафсаюзны сход працоўнага калектыву, прысвечаны зацвярджэнню Калектыўнай дамовы паміж кіраўніком установы і работнікамі першаснай прафсаюзнай арганізацыі архіва на 2024-2027-я гг.

Выступіла перад работнікамі старшыня прафсаюзнай арганізацыі БДАНТД С.М. Церахава. Пасля абмеркавання дагавора было праведзена галасаванне, па выніках якога было вырашана зацвердзіць новы калектыўны дагавор на 2024-2027 гг.