Сустрэча з калектывам БДАКФФД кандыдата ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь І.А.Касцевіч

19 лютага 2024 года ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» адбылася сустрэча з кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Дзяржынскай выбарчай акрузе №71 Касцевіч Ірынай Анатольеўнай, дзеючым Міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

У сваім выступленні І.А.Касцевіч расказала, што мае намер працягваць рэалізацыю такіх актуальных напрамкаў, як дастойныя рабочыя месцы, умацаванне сямейных каштоўнасцей, папулярызацыя здаровага ладу жыцця. Пасля завяршэння сустрэчы адбылася экскурсія па архіве.

 

У час сустрэчы з калектывам БДАКФФД кандыдата ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь І.А.Касцевіч
У час выступлення кандыдата ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь І.А.Касцевіч
Кандыдат у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь І.А.Касцевіч і дырэктар БДАКФФД А.М.Ганчар