Адкрыццё тэматычнай выставы «Афганістан … Мы памятаем» (па матэрыялах раённых газет), прымеркаванай да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15.02.2024 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» адбылося адкрыццё тэматычнай выставы «Афганістан…Мы памятаем» (па матэрыялах раённых газет), прымеркаванай да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, з удзелам навучэнцаў 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 10 г. Ліды».

Для школьнікаў была падрыхтавана прэзентацыя і праведзены ўрок патрыятычнага выхавання на тэму «Афганістан…Мы памятаем». Дзецям расказалі аб земляках, якія прымалі ўдзел у Афганскай вайне, аб дзейнасці раённых арганізацый ГА «БСВВА», аб памятных знаках воінам-інтэрнацыяналістам.