Адкрыццё выставы «Эхо Афганской войны» ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь

15 лютага 2024 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё фотадакументальнай выставы «Рэха Афганскай вайны», падрыхтаванай Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.03.1998 №157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» 15 лютага абвешчаны Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У Беларусі ў гэты дзень успамінаюць і смуткуюць па ўсіх ваеннаслужачых, якія загінулі падчас выканання воінскага абавязку за межамі Айчыны.

15 лютага 1989 года апошнія падраздзяленні абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў пакінулі тэрыторыю Афганістана. Для савецкіх вайскоўцаў Афганская вайна скончылася не перамогай або паражэннем, а велізарнай трагедыяй і неуціхлым болем.

Прайшоўшы неверагодна цяжкі і небяспечны шлях у 1979-1989 гадах, воіны-інтэрнацыяналісты на працягу ўсяго гэтага часу праяўлялі мужнасць, самаадданасць, адвагу і таварыскую ўзаемадапамогу. Па вяртанні дадому былыя вайскоўцы прадэманстравалі салідарнасць і ўзаемную падтрымку аб’ядноўваючыся для вырашэння розных жыццёвых праблем, пераадолення фізічных і маральных траўмаў.

На выставе прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць дзейнасць дзяржаўных і партыйных органаў БССР і Рэспублікі Беларусь, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў краіны па вырашэнні сацыяльных пытанняў воінаў-інтэрнацыяналістаў, а таксама ўвекавечанні памяці іх подзвігу ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан: распараджэнні аб збудаванні мемарыяльных комплексаў і помнікаў воінам-інтэрнацыяналістам, аб устанаўленні персанальных пенсій ваеннаслужачым, якія сталі інвалідамі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку, пастановы Бюро ЦК КПБ аб мерапрыемствах па рэалізацыі, выказаных воінамі-інтэрнацыяналістамі на сустрэчах у ЦК КПБ, і інш.

Таксама на выставе размешчаны дакументы з фондаў асабістага паходжання: пасведчанні да ўзнагарод, граматы, фатаграфіі савецкіх вайскоўцаў, прадстаўнікоў узброеных сіл Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан, мірнага насельніцтва краіны.

З выставай азнаёміліся работнікі цэнтральнага апарату Міністэрства юстыцыі. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш і вядучы архівіст Т.І.Брылёва распавялі пра склад дакументаў, прадстаўленых на выставе, адказалі на пытанні прысутных.