Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 35-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана

15 лютага 2024 года ў Рэчыцы каля памятнага знаку савецкім воінам-інтэрнацыяналістам прайшоў мітынг з удзелам ветэранаў Афганскай вайны 1979-1989 гг., кіраўніцтва Рэчыцкага райвыканкама і прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый.

Пры выкананні інтэрнацыянальнага доўга загінулі 7 ураджэнцаў Рэчыцы і Рэчыцкага раёна (6 – у Афганістане і 1 – у Сірыі). Прысутныя ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання і ўсклалі да памятнага знаку кветкі. Даніну памяці загінуўшым аддалі і супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы – дырэктар Наталля Пішчык, галоўны інжынер Юлія Барашка, загадчык гаспадаркі Ірына Садоўская і вядучы археограф Сяргей Жарносенка.

Апрача таго, у час мітынга адбылося адкрыццё таблічкі з QR-кодам памятнага знаку воінам-інтэрнацыяналістам.