Удзел работнікаў БДАКФФД у мерапрыемствах, прысвечаных Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
15 лютага 2024 года работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным 35-й гадавіне вываду войскаў з Афганістана, арганізаваным на Цэнтральнай плошчы г.Дзяржынска. У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў прадстаўнікі працоўнага калектыву БДАКФФД – загадчык аддзела тэхнічнага кантролю Ж.П.Меляшкевіч, вядучы архівіст-рэстаўратар лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў М.А.Шмалій і вядучы архівіст аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата А.К.Паляшчук усклалі кветкі да помніка вайскоўцам Абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў, ураджэнцам Дзяржынскага раёна.
![]() |
1. Удзельнікі ўрачыстага мітынгу, прысвечанага 35-й гадавіне вываду войскаў з Афганістана, на Цэнтральнай плошчы г.Дзяржынска. |
![]() |
2. Удзельнікі ўрачыстага мітынгу, прысвечанага 35-й гадавіне вываду войскаў з Афганістана, на Цэнтральнай плошчы г.Дзяржынска. |
![]() |
3. Работнікі БДАКФФД ускладаюць кветкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам. |
![]() |
4. Работнікі БДАКФФД сярод удзельнікаў урачыстага мітынгу. |
![]() |
5.Прадстаўнікі кіраўніцтва Дзяржынскага раёна і грамадскіх арганізацый ускладаюць вянкі. |
![]() |
6.Падчас урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, на плошчы г.Дзяржынска |