Сустрэча з працоўным калектывам архівістаў, прысвечаная адзінаму дню галасавання

13 лютага 2024 года працоўны калектыў установы «Занальны дзяржаўны архіў У Г.Полацку» наведала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Захаранка Вольга Мікалаеўна. У ходзе сустрэчы разгледжаны навацыі і асаблівасці электаральнай кампаніі 2024 года. Што трэба ведаць аб выбарчым працэсе, на што звярнуць асаблівую ўвагу і чаму важна прыняць у ім удзел, – гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі на сустрэчы.