Напярэдадні адзінага дня галасавання 25 лютага 2024 года ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці прайшоў сход калектыву

7 лютага 2024 года ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці прайшоў сход калектыву, прысвечаны адзінаму дню галасавання. Перад супрацоўнікамі выступіла дырэктар архіва Ю.С.Рамашка з інфармацыяй аб выбарчай кампаніі. Была прадэманстравана прэзентацыя «Даведнік па выбарчай кампаніі».

Супрацоўнікі архіва азнаёміліся з падрыхтаванай выставай «З гісторыі станаўлення выбарчай сістэмы ў БССР». Прадстаўленыя дакументы адлюстроўваюць станаўленне выбарчай сістэмы ў даваенны перыяд. У фондах архіва захаваліся ўзоры выбарчых дакументаў, інструкцыя ЦВК аб выбарах гарадскіх, сельскіх і местачковых Саветаў, а таксама НАКАЗ працоўным, сялянскім і чырвонаармейскім дэпутатам, якія выбіраюцца ў Саветы Слуцкага раёна.