Віртуальная выстаўка «Лоеў – месца светлых надзей» праекта «Гарады Беларусі»

Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» прадстаўляе віртуальную выстаўку – прэзентацыю «Лоеў – месца светлых надзей» (PDF, 7.9 Mb). Выстаўка падрыхтавана ў рамках галіновага віртуальнага выставачнага праекта «Гарады Беларусі» з мэтай выкладання гісторыі гарадскога пасёлка Лоева Гомельскай вобласці. Задача выстаўкі – пазнаёміць аўдыторыю з найбольш цікавымі падзеямі і фактамі з жыцця раённага цэнтра Лоева, яго славутасцямі, знакамітымі ўраджэнцамі і жыхарамі. Асновай выстаўкі з’яўляюцца дакументы органаў улады, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, якія знаходяцца на пастаянным захоўванні ў Занальным дзяржаўным архіве ў г. Рэчыцы, а таксама фатаграфіі і графічныя выявы, якія падрабязна іллюструюць гістарычнае, культурнае і эканамічнае развіццё Лоева.