Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы прадстаўляе дакументы аб уключэнні ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі помнікаў Вялікай Айчыннай вайны
На рэчыцкай зямлі ахвярамі генацыду, які праводзіўся нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941 – 1943 гадах, сталі каля 10 тысяч мірных жыхароў. Сёння аб іх нагадваюць шматлікія брацкія захаванні на тэрыторыі горада Рэчыцы і Рэчыцкага раёна, у тым ліку помнікі ў вёсцы Першамайск (у гады вайны – Кабылева) і на яўрэйскіх могілках у Рэчыцы, якія маюць гістарычнае і культурнае значэнне. У сувязі з гэтым у 2012 годзе Рэчыцкі райвыканкам хадайнічаў перад Міністэрствам культуры Беларусі аб уключэнні дадзеных помнікаў Вялікай Айчыннай вайны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, аб чым сведчаць рашэнне райвыканкама № 2775 ад 10 снежня 2012 года і даведка-абгрунтаванне да яго (Ф. 348. Воп. 4. Спр. 550. Арк. 49, 50).
![]() |
1. ЗДА ў г. Рэчыцы. Ф. 348. Воп. 4. Спр. 550. Арк. 49, 50 |
![]() |
2. Магіла ахвяр фашызму ў вёсцы Першамайск Рэчыцкага раёна |
![]() |
3. Магіла ахвяр фашызму на яўрэйскіх могілках Рэчыцы |