У Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы выдадзены новыя «Метадычныя рэкамендацыі па афармленні вокладак спраў»
Метадычныя рэкамендацыі зацверджаны загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2024 г.№2.
У Метадычных рэкамендацыях разглядаюцца пытанні афармлення вокладак спраў з моманту завядзення спраў да перадачы іх у архіў арганізацыі. Да рэкамендацый распрацавана вялікая колькасць прыкладаў і дадаткаў.
Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДIДАС па адрасе: г.Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэл./факс: 363-02-05. Таксама магчымы зварот па электронным адрасе: literatura@belniidad.by.
Кошт выдання без перасылкі – 5 руб. 70 кап., з перасылкай – 8 руб. 65 кап.
№разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГАПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.