Прававы прыём грамадзян

У Полацку, як і па ўсёй Рэспубліцы, адбыўся прафсаюзны прававы прыём грамадзян.

Загадчык аддзела забеспячэння і захаванасці дакументаў Бярэзіна Вольга Аляксандраўна звярнулася за прававой дапамогай па пытанні патаннення кошту аздараўлення дзяцей членаў прафсаюза і ўстанаўлення права атрымання ў спадчыну.

На пытанні палачан адказвалі галоўны прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Галіна Зубрыцкая, старшы памочнік пракурора Полацкага раёна Раман Гурчонак, грамадскі прававы інспектар Полацкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Яўгенія Кісялёва, старшыня Полацкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Захарава.

Кампетэнтныя спікеры падрабязна і грунтоўна адказалі на ўсе пытанні.

Традыцыйна пасля індывідуальнага кансультавання прайшла гадзіна прававой асветы. На гэты раз тэма для асвятлення – правядзенне ў Беларусі адзінага дня галасавання, асаблівасці электаральнай кампаніі 2024 года.