Аб наведванні Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна Часовым павераным у справах Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Цві Міркіным

26 студзеня 2024 года Часовы павераны ў справах Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Цві Міркін наведаў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна з мэтай азнакамлення з дзейнасцю архіва і далейшага супрацоўніцтва ў галіне стварэння зборнікаў дакументаў аб гісторыі яўрэяў Беларусі, адзначыўшы важнасць выданняў для захавання аб’ектыўнай гістарычнай памяці аб трагедыі яўрэяў у Беларусі.

Дыпламат Цві Міркін азнаёміўся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва, наведаўшы архівасховішча, лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў і навукова-даведачную бібліятэку, дзе з вялікай цікавасцю прачытаў урыўкі з кнігі 1573 года выдання «Commentarij Ioannis Merceri in proverbia Salomonis» («Тлумачэнне прыпавесцяў Саламона, Эклесіяту і Песні Песняй»).