Сумесная фотавыстава БДАКФФД «Мастацкаму 85. Афішы і фотаздымкі» ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь

24 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё выставы «Мастацкаму 85. Афішы і фотаздымкі», якая азнаменавала пачатак юбілейнага года. Гісторыя Музея пачынаецца з 24 студзеня 1939 года, калі выйшла пастанова Савета народных камісараў БССР «Аб арганізацыі карціннай галерэі ў г.Мінску».

Выставачная экспазіцыя складзена з 30 афіш і 35 фатаграфій, у тым ліку 12 з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, якія адлюстроўваюць самыя знакавыя старонкі музейнай гісторыі з 1939 г.

З прывітальным словам на адкрыцці выстаўкі выступілі генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Ганна Уладзіміраўна Конанава; дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Сяргеевіч Варапаеў; дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка; вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Міхаіл Уладзіміравіч Гарэлік; народны мастак Беларусі Іван Якімовіч Міско, вядомыя дзеячы культуры і мастацтва Беларусі.

Выстаўка размешчана ў Галоўным корпусе Музея і працягнецца да 24 сакавіка 2024 года.

 

Вядучы архівіст установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» М.В.Гарэлік падчас адкрыцця выставы «Мастацкаму 85. Афішы і фотаздымкі»
Народны мастак Беларусі Іван Якімовіч Міско падчас адкрыцця выстаўкі «Мастацкаму 85. Афішы і фотаздымкі»
Наведвальнікі падчас адкрыцця выставы «Мастацкаму 85. Афішы і фотаздымкі»
Экспанат выставы «Мастацкаму 85. Афішы і фотаздымкі»
На экспазіцыі выставы «Мастацкаму 85. Афішы і фотаздымкі»
Наведвальнікі падчас адкрыцця выставы «Мастацкаму 85. Афішы і фотаздымкі»