Аб выніковым сходзе калектыву Нацыяна-льнага гістарычнага архіва Беларусі па выніках 2023 года

15 студзеня 2024 года адбыўся выніковы сход калектыву дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі». На сходзе прысутнічаў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў.

Дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў падвёў вынікі работы па выкананні асноўных паказчыкаў дзейнасці ў галіне забеспячэння захаванасці дакументаў, іх выкарыстання, навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці, стварэння і ўдасканалення навукова-даведачнага апарата, аўтаматызаваных архіўных тэхналогій і інфармацыйна-пошукавых сістэм.

Была дадзена ацэнка работы кожнага аддзела і пазначаны задачы, якія стаяць перад архівам у 2024 годзе. Кіраўніцтвам архіва выказаны словы падзякі калектыву за плённую працу па выкананні задач, якія стаяць перад архівам.

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў даў станоўчую ацэнку рабоце архіва, пры гэтым быў дадзены шэраг даручэнняў, накіраваных на паляпшэнне работы архіва ў новым годзе.

У ходзе сходу ўрачыста ўзнагароджаны шэраг работнікаў архіва.

Падзяка Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь была аб’яўлена:

1. Галавій Галіне Якаўлеўне, галоўнаму бухгалтару.

2. Кутуковай Галіне Мікалаеўне, загадчыку аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў.

За добрасумленную і плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў Ганаровай граматай Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ўзнагароджаны:

1. Канапацкі Руслан Аляксандравіч, галоўны інжынер.

2. Канапацкі Аляксандр Ібрагімавіч, загадчык адміністрацыйна-гаспадарчаго аддзела.

3. Караффа-Корбут Вольга Генадзьеўна, загадчык сектара выставачнай дзейнасці, тэматычных і генеалагічных даследаванняў аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі.

4. Шкарына Аліна Антонаўна, намеснік загадчыка аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій.

Падзяка Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі аб’яўлена:

1. Завацкаму Яўгену Ігаравічу, архівісту аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі.

2. Макаравай Кацярыне Леанідаўне, загадчыку сектара навукова–даведачнага апарата да дакументаў XIX-ХХ стст. аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм.

3. Зянько Аксане Леанідаўне, вядучаму навуковаму супрацоўніку аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці.

4. Абаимовой Сафіі Сцяпанаўне, вядучаму эканамісту бухгалтэрыі.

Урачыста ўзнагароджаны пераможцы конкурсу «Генеалогія года ў НГА Беларусі» (па выніках работы ў 2023 годзе).

1 месца заняў Глінскі Яўген Станіслававіч – намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці;

2 месца заняла Бурэц Анастасія Аляксандраўна, вядучы архівіст аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў.

3 месца заняла Раманкевіч Аксана Фёдараўна, загадчык аддзела старажытных актаў.

Акрамя гэтага, падведзены вынікі конкурсу на самы цікавы адказ на пытанне «Я пайду на выбары, таму што..»., арганізаванага ячэйкай БРСМ архіва. Пераможцам конкурсу вызначана Маціеўская Марыя Віктараўна, вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм.

 

1. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л. Воінаў і дырэктар НГА Беларусі М.М. Глушакоў
2. Калектыў НГА Беларусі слухае даклад дырэктара М.М. Глушакова аб выніках работы ўстановы ў 2023 г.
3. Дырэктар архіва М.М. Глушакоў выступае з выніковым дакладам
4. Аб’яўленне падзякі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь галоўнаму бухгалтару Г.Я. Галавій
5. Аб’яўленне падзякі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь загадчыку аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Г.М. Кутуковай
6. Узнагароджанне Ганаровай граматай НГА Беларусі галоўнага інжынера Р.А. Канапацкага
7. Узнагароджанне Ганаровай граматай НГА Беларусі загадчыка адміністрацыйна-гаспадарчага аддзелам А.І. Канапацкага
8. Узнагароджанне Ганаровай граматай НГА Беларусі загадчыка сектара выставачнай дзейнасці, тэматычных і генеалагічных даследаванняў аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі В.Г. Караффы-Корбут
9. Узнагароджанне Ганаровай граматай НГА Беларусі намесніка загадчыка аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій А.А. Шкарынай
10. Аб’яўленне падзякі НІА Беларусі архівісту аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Я.І. Завацкаму
11. Аб’яўленне падзякі НІА Беларусі загадчыку сектара навукова-даведачнага апарата да дакументаў XIX-ХХ стст. аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм К.Л. Макаравай
12. Аб’яўленне падзякі НІА Беларусі вядучаму навуковаму супрацоўніку аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці А.Л. Зянько
13. Аб’яўленне падзякі НГА Беларусі вядучаму эканамісту бухгалтэрыі С.С. Абаімавай
14. Пераможца конкурсу «Генеалогія года ў НІА Беларусі» намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Я.С. Глінскі (1 месца)
15. Пераможца конкурсу «Генеалогія года ў НІА Беларусі», вядучы архівіст аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў А.А. Бурэц (2 месца)
16. Пераможца конкурсу «Генеалогія года ў НГА Беларусі», загадчык аддзела старажытных актаў А.Ф. Раманкевіч (3 месца)
17. Пераможца конкурсу на самы цікавы адказ на пытанне «Я пайду на выбары, таму што..». вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм М.В. Маціеўская
18. Банэр да Адзінага дня галасавання 25 лютага 2024 г., падрыхтаваны НГА Беларусі