Першае працоўнае месца!

У пачатку года калектыў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску» папоўніўся маладым спецыялістам. Канойка Надзея Вячаславаўна завочна вучыцца на факультэце «Міжнароднага права» УА «БІП – Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій».

Цяжка ўявіць важнейшы выбар для чалавека, чым выбар прафесіі, першага працоўнага месца. Бо нездарма вызначэнне шчасця, у класічным варыянце, гучыць: «Шчасце – гэта калі чалавек з задавальненнем ідзе на працу, а пасля яе з задавальненнем вяртаецца дадому». І з гэтым цяжка не пагадзіцца. Мы павіншавалі Надзею Вячаславаўну з пачаткам працоўнага шляху, пажадалі поспехаў ва ўсіх пачынаннях і спадзяемся, што атрыманыя практычныя веды ў сферы архіўнай справы і справаводства ў будучым спатрэбяцца. А калектыў у сваю чаргу зробіць усё, каб першае працоўнае месца пакінула ў жыцці толькі прыемныя ўспаміны.