Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прыняла ўдзел у дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прыняла ўдзел у дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

Так, па рашэнні працоўнага калектыва і першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзяржархіва былі сабраныя грашовыя сродкі, на якія набыты сродкі гігіены для ўстановы «Гомельскі абласны дом дзіцяці для дзяцей з паразай цэнтральнай нервовай сістэмы і парушэннем псіхікі». Напярэдадні Новага года (26 снежня) прадстаўнікі працоўнага калектыву на чале з дырэктарам абласнога архіва з падарункамі і святочнымі віншаваннямі наведалі Гомельскі Дом дзіцяці.

Таксама для работнікаў дзяржархіва, якiя маюць двух і больш дзяцей, набыты 13 білетаў у Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек на навагоднюю дабрачынную праграму «Чараўніцтва на Каляды» і 20 білетаў на арганізаваны адміністрацыяй сярэдняй школы №75 г.Гомеля спектакль-мюзікл «Навагодняе чараўніцтва».