Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў наведалі Смалявіцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр

26 снежня 2023 года ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў і дырэктары Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.М.Глушакоў і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі «Смалявіцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр».

Для кіраўніцтва Дэпартамента і дзяржаўных архіўных устаноў удзел у дабрачыннай акцыі стаў добрай традыцыяй. Падобныя сустрэчы з юнакамі Смалявіцкага сацыяльна-педагагічнага цэнтра праводзяцца штогод на працягу больш як 5 гадоў. Гэты Цэнтр аказвае сацыяльна-педагагічную, псіхалагічную і іншыя віды дапамогі дзецям, якія апынуліся ў экстрэмальных жыццёвых сітуацыях.

На сённяшні дзень Цэнтру знаходзяцца непаўналетнія выхаванцы, якія для сваіх гасцей падрыхтавалі яркую святочную праграму, прысвечаную надыходзячаму Новаму – 2024 годзе.

Дырэктар Дэпартамента ад усяго сэрца павіншаваў рабят і педагагічны калектыў Цэнтра з надыходзячымі святамі. Пажадаў моцнага здароўя, здзяйснення ўсіх запаветных жаданняў, цікавых адкрыццяў, радасці, каб кожны з іх адчуў чараўніцтва свята.

Госці Цэнтра ажыццявілі запаветныя жаданні хлопчыкаў і дзяўчынак і ўручылі ім святочныя падарункі.

У рамках гэтага візіту дырэктар Дэпартамента і кіраўнікі архіваў азнаёміліся з умовамі пражывання выхаванцаў Цэнтра і абмеркавалі пытанні далейшага супрацоўніцтва.