Сустрэча з членами мемарыяльных атрадаў Паста №1 горада-героя Мінска у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
14 снежня 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з членамі мемарыяльнага атрада паста №1, які нясе Ганаровую Вахту Памяці ля Вечнага агню на плошчы Перамогі. Гэтым разам архіў наведалі навучэнцы школы №70 г.Мінска.
У рамках сустрэчы для вучняў была праведзена экскурсія па архіве. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш распавяла пра гісторыю Нацыянальнага архіва, пра склад і асаблівасці захоўвання дакументаў, працу архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці. Падчас экскурсіі навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў асабістага паходжання, дзе азнаёміліся з дакументамі з асабістых архіваў дзяржаўных, партыйных і грамадскіх дзеячаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У сховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў Дарагуш І. У. правяла гутарку па гісторыі партызанскага руху і азнаёміла з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, баявымі лісткамі і інш.
![]() |
Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавядае навучэнцам пра гісторыю Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь |
![]() |
Члены мемарыяльнага атрада Паста №1 падчас наведвання архіва |
![]() |
Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавядае навучэнцам аб публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь |
![]() |
Навучэнцы падчас наведвання архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў |
![]() |
Навучэнцы падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання |
![]() |
Навучэнцы падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання |
![]() |
Навучэнцы падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання |
![]() |
Навучэнцы падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання |