Візіт школьнікаў у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст»

14 снежня 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст», а таксама мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, з вучнямі 8 «А» класа сярэдняй школы № 1 г. Кобрына быў праведзены практычны занятак па тэме «Навукова-тэхнічная апрацоўка дакументаў: фарміраванне і афармленне спраў». На занятку школьнікі даведаліся, што такое экспертыза каштоўнасці дакументаў і як яна праводзіцца ў архіве, самі паспрабавалі падрыхтаваць справы да захоўвання. Падшыўка і нумарацыя спраў выклікала ў вучняў жывую цікавасць.

Для дзяцей быў арганізаваны майстар-клас па падшыўцы дакументаў з дапамогай архіўна-пераплётнай машыны.

 

Дзеці падчас майстар-класа па падшыўцы дакументаў з дапамогай архіўна-пераплётнай машыны
Рабяты падчас практычнага занятку
Вучні падчас падшыўкі спраў