Дакументальная выстава на Міжнароднай канферэнцыі
7 снежня 2023 года адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная 75-годдзю з дня прыняцця 9 снежня 1948 г.Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб папярэджанні злачынства генацыду і пакарання за яго. Арганізатарам канферэнцыі выступіла Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. У рамках дадзенага мерапрыемства Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў падрыхтавалі і прадставілі выставу архіўных дакументаў і фатаграфій па генацыдзе беларускага народа, а таксама банэрную выставу «Без тэрміну даўнасці».
На выставе прадстаўлены архіўныя дакументы, якія сведчаць аб злачынствах нацыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны – акты Надзвычайнай Дзяржаўнай камісіі, у якіх утрымліваюцца звесткі не толькі па шкодзе, прычыненай нямецка-фашысцкімі захопнікамі народнай гаспадарцы БССР, але і злачынствамі, здзейсненымі фашыстамі супраць грамадзянскага насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама судова-следчымі справамі на ваенных злачынцаў, трафейнымі дакументамі, уліковымі карткамі на беларусаў, вывезеных на прымусовыя работы ў Германію, фотадакументамі Рэспубліканскай камісіі, здзейсненымі нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Беларускай ССР і інш.
Выстава выклікала вялікую цікавасць у шматлікіх наведвальнікаў. Знаёмства з прадстаўленымі дакументамі, якія сведчаць аб страшных злачынствах і падзеях у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі, будзе спрыяць далейшай кансалідацыі намаганняў у прапагандзе законнасці і справядлівасці, актывізацыі абмену і распаўсюджвання інфармацыі, у мэтах захавання міжнароднай памяці аб ахвярах нацызму, недапушчэння спроб адраджэння радыкальных нацыяналістычных ідэалогій у сучасным грамадстве, скажэнні бясспрэчных гістарычных фактаў і перапісвання ходу гісторыі.