Аб устаноўцы мемарыяльнай дошкі у гонар Мікалая Судзілоўскага ў г. Магілёве

У рамках рубрыкі «Дакументальны летапіс» установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадстаўляе для азнаямлення копію рашэння выканаўчага камітэта Магілёўскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 3 кастрычніка 1979 года аб устаноўцы мемарыяльнай дошкі ў гонар Мікалая Канстанцінавіча Судзілоўскага (1850-1939) у г.Магілеве на будынку сярэдняй школы №3.

Менавіта так на малой Радзіме лекара, рэвалюцыянера-народніка, вучонага-этнографа, географа, хіміка, біёлага рыхтаваліся адзначыць 50-годдзе з дня яго смерці.