«Куды прыводзіць мара…». БДАМЛМ на адкрыцці выставы «Падарожжы Фёдара Конюхава» ў НЦСМ

«В начале ХХ века Беларусь дала новый толчок развитию мирового искусства: Владислав Стржеминский, УНОВИС и Казимир Малевич, художники Витебска… Я верю, что в ХХI веке Беларусь даст не просто толчок, а станет центром современного мирового искусства», – так выказаў сваю мару мастак і дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Сяргей Яўгенавіч Крыштаповіч. Менавіта яна стала мэтай шматлікіх праектаў НЦСМ.

«Представь свою мечту, мысленно проложи путь к её реализации, и она исполнится», – у гэтай формуле рэцэпт рэалізацыі сусветна вядомага вандроўніка, мастака і святара Фёдара Конюхава, пра гэта сведчаць і яго працы.

1 снежня 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва наведаў адкрыццё новай выставы НЦСМ і галерэі FARBA «Путешествия Фёдора Конюхова» (пр. Незалежнасці, 47), дзе прадстаўлены некалькі дзясяткаў (з больш 3000) прац Фёдара Конюхава, сфарміраваных падчас экспедыцый на Эверэст, да мыса Гон, Паўночнага і Паўднёвага полюса, тэматычна блізкія працы Вадзіма Качана і іншых беларускіх аўтараў, а таксама імерсіўны фільм «Ожившие полотна Фёдора Конюхова».

Зашоўшы з павыбельваных снегам вуліц у галерэю з каляровымі, поўнымі жыцця творамі Фёдара Конюхава, можна напоўніцца святлом і эмоцыямі з яго падарожжаў. Ці проста заплюшчыць вочы і паспрабаваць усвядоміць сваю мару.