Аб арганізацыі Магілёўскага абласнога медыцынскага дыягнастычнага цэнтра
У рамках рубрыкі «Дакументальны летапіс» установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадстаўляе для азнаямлення копію рашэння выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 ліпеня 1989 года аб адкрыцці ў горадзе Магілёве абласнога медыцынскага дыягнастычнага цэнтра.
Дыягнастычны цэнтр быў першай медыцынскай установай у Магілёўскай вобласці, дзе былі ўкаранёны найноўшыя дыягнастычныя методыкі і высокія тэхналогіі ў галіне новых інфармацыйных камп’ютарных сістэм.
Свае дзверы для пацыентаў цэнтр расхінуў 24 лютага 1990 гады.
Спіс выкарыстаных крыніц:
Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» (ГАМог), Ф.7, Воп.5, Спр. 3835, Л. 67.