Аб удзеле рэспубліканскіх архіўных устаноў у другім этапе агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці

23 лістапада 2023 г.рэспубліканскія архіўныя ўстановы прынялі ўдзел у другім этапе агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці работнікаў органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Агляд-конкурс праводзіцца з 22 па 24 лістапада 2023 г.у актавай зале клуба вайсковай часці 5448 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Правядзенне агляду-конкурсу было запланавана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння. У задачы мерапрыемства ўваходзяць павышэнне службовай і асабістай культуры работнікаў, пошук талентаў, раскрыццё творчага патэнцыялу сярод работнікаў.

Ганаровым госцем мерапрыемства быў намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксей Цвяткоў.

Канкурсанты прадстаўлялі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі, Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі. Да ўдзелу дапускаліся як супрацоўнікі, так і члены іх сем’яў.

Удзельнікі агляду-конкурсу наведалі музей унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь.

 

1. Вядучыя Данііл Рубісаў і Марыя Маціеўская прадстаўляюць нумары, падрыхта-ваныя работнікамі рэспубліканскіх архіўных устаноў
2. Марыя Сарган, дачка галоўнага бухгалтара Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафо-надакументаў, чытае верш «Мае казкі»
3. Работнікі Нацыянальнага гістарычнага ар-хіва Беларусі Сяргей Рындзін і Таццяна Котава выконваюць песню «З намі памяць ста-годдзяў»
4. Архівіст Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Кацярына Лукіна чытае вершы
5. Вакальны нумар Вячаслава Ходзіна, унука работніка Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі
6. Выступленне работнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Ерафея Маракова і Данііла Рубісава
7. Харэаграфічны нумар Ксеніі Цынкевіч, ар-хівіста Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.
8. Вершы ў выкананні Сяргея Мязгі, намесніка дырэктара Цэнтральнай лабарато-рыі забеспячэння захаванасці дакументаў На-цыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Бела-русь
9. Удзельнікі агляду-конкурсу аглядаюць экспазіцыю музея ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь