Беларускім навукова-даследчы цэнтрам электроннай дакументацыі ў рамках акцыі «Архівы – школе» праведзены інфармацыйна-навучальны занятак
У рамках акцыі «Архівы-школе» 23 лістапада 2023 года дзяржаўнай установай «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» быў праведзены інфармацыйна-навучальны занятак для навучэнцаў установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж сэрвісу і тэхналогій».
Вядучы архівіст архіва электронных дакументаў А.В.Хвалеўка расказаў навучэнцам каледжа аб ролі і функцыях архіваў у паўсядзённым жыцці і будучай прафесійнай дзейнасці навучэнцаў, аб важнасці работы з дакументамі і асаблівасцях работы з дакументамі ў электронным выглядзе, азнаёміў навучэнцаў з асноўнымі архівамі галіны, яе структурай і складам, асноўнымі напрамкамі дзейнасці.
Асаблівая ўвага была звернута на неабходнасць навукова-крытычнай ацэнкі інфармацыі па гісторыі Беларусі, якая змяшчаецца ў інфармацыйных рэсурсах, сацыяльных сетках і іншых крыніцах даступных у сетцы Інтэрнет, з выкарыстаннем архіўных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь і (або) спасылак на іх.
У якасці інфармацыйнага рэсурсу, які змяшчае сапраўдную інфармацыю, навучэнцам быў прадэманстраваны сайт «Дакументальны летапіс Беларусі», а таксама электронныя версіі зборнікаў дакументаў серыі «Без тэрміну даўнасці», «Аднаўленне сельскай гаспадаркі Беларусі: 1946—1950», научно-популярного издания «Архівы. Нічога, акрамя праўды».