«Юны архівіст» у ЗДА у г.Жлобіне

22 лістапада 2023 г.у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» разам з удзельнікамі факультатыва «Юны архівіст» наведалі семінар «Першае ўпамінанне н.п. Жлобін. Перспектывы даследавання».

Падзея прайшла ў ГУК «Жлобінскі гістарычна-краязнаўчы музей» з удзелам загадчыка аддзела гісторыі Беларусі IX-XVIII стагоддзяў і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Доўнара Аляксандра Барысавіча.