Круглы стол на тэму камплектавання архіўных фондаў Рэспублікі Татарстан і Рэспублікі Беларусь

22 лістапада 2023 года ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Дарожнай карты па развіццю супрацоўніцтва паміж архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан на 2023-2025 гады ў фармаце відэаканферэнцыі адбыўся круглы стол на тэму камплектавання архіўных фондаў Рэспублікі Татарстан і Рэспублікі Беларусь.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнуліся намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Татарстан па архіўнай справе Гузель Ільдусаўна Ільдарханава-Бакчыклы і намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксей Яўгенавіч Цвяткоў.

Архівісты распачалі абмеркаванне з тэмы камплектавання архіваў кіраўніцкай дакументацыяй і арганізацыі працы архіваў з крыніцамі камплектавання. З дакладамі выступілі: намеснік дырэктара па фарміраванні Архіўнага фонду Рэспублікі Татарстан і камплектаванні дакументамі – кіраўнік Цэнтра першаснай апрацоўкі дакументаў ГБУ «Дзяржаўны архіў Рэспублікі Татарстан» Р.Р.Гілязетдзінава і загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» Т.А.Шаўчэнка.

Асаблівасці папаўнення архіўных фондаў Татарстана і Беларусі дакументамі асабістага паходжання былі адлюстраваны ў выступленнях загадчыка сектара па ініцыяваным дакументаванні і камплектаванні дакументамі асабістага паходжання ДБУ «Дзяржаўны архіў Рэспублікі Татарстан» Р.Р.Хуснутдзінавай і дырэктара ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва» А.А.Макаранка.

Абмяркоўваючы пытанні камплектавання архіваў аўдыёвізуальнымі дакументамі, дырэктар ДБУ «Дзяржаўны архіў Рэспублікі Татарстан» С.М.Гарохаў прадставіў даклад «Прававыя і практычныя аспекты фарміравання комплексу абавязковага экзэмпляра аўдыёвізуальнай прадукцыі як часткі нацыянальнага бібліятэчна-інфармацыйнага фонду дакументаў і Архіўнага фонду ведамства Расійскай Федэрацыі», а загадчык аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» Л.В.Дубатоўка – «Камплектаванне Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь аўдыёвізуальнымі дакументамі».

Падчас круглага стала архівісты не толькі атрымалі агульнае ўяўленне аб арганізацыі камплектавання нацыянальных архіўных фондаў у Рэспубліцы Татарстан і Рэспубліцы Беларусь, але і абмеркавалі шэраг праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у рабоце, звязаных з правам уладання і правам уласнасці на дакументы, правядзеннем экспертызы каштоўнасці архіўных дакументаў, укараненнем інфармацыйных тэхналогій і іншыя.