Лекцыйны занятак у БДАМЛМ

21 лістапада 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва для магістрантаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў у рамках заключанага дагавора аб супрацоўніцтве вядучы архівіст Кекелева Таццяна Віктараўна правяла лекцыю на тэму «Дзейнасць БДАМЛМ па выяўленні і вяртанні дакументаў з прыватных архіваў і дзяржаўных сховішчаў блізкага і далёкага замежжа».