Аб удзеле супрацоўнікаў устаноў «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» і «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў адкрыцці фотадакументальнай выставы «Скрадзенае дзяцінства»

16 лістапада 2023 года ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння супрацоўнікі ўстаноў «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» і «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у адкрыцці фотадакументальнай выставы «Скрадзенае дзяцінства», якое адбылося ў паўднёвай галерэі дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль».

Галоўнай мэтай сумеснага праекта з’яўляецца фарміраванне аб’ектыўнага ўяўлення пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны і лагічна дзеліцца на некалькі частак: дзіцячыя вобразы, дзіцячыя гісторыі, месцы памяці і наступствы.

Выстава прадстаўлена фотакалажамі на аснове матэрыялаў з фондаў музея, краязнаўчых музеяў Гомельскай вобласці, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці, дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, пракуратуры Гомельскай вобласці.

У выставу ўключаны шэраг дакументаў, выяўленых архівістамі ў фондах дзяржаўнага архіва: дакладная запіска сакратара Гомельскага абкама ЛКСМБ Аляксеева «Аб рабоце дзіцячых аздараўленчых пляцовак у 1944 годзе па Гомельскай вобласці», інфармацыйная запіска «Аб падрыхтоўцы да зімы дзіцячых дамоў Гомельскай вобласці», дакладная запіска сакратару ЦК КПБ К.Т. Мазураву «Аб падрыве дзяцей на выбухованебяспечных сродках на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

Фотадакументальны праект пазнаёміў наведвальнікаў з сапраўднымі гісторыямі дзяцей, распавёў пра дзіцячыя перасыльна-размеркавальныя лагеры, створаныя нацыстамі на тэрыторыі Гомельскай вобласці, а таксама распавёў пра наступствы вайны і стварэнне дзіцячых дамоў.

Уваход на выставу вольны. Экскурсіі праводзяцца на бязвыплатнай аснове толькі па папярэдніх заяўках па тэлефонах: 8 (0232) 50-95-43.