Аб правядзенні супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» семінара ў Сенненскім раёне, у рамках Міжнароднага тыдня архіваў

У рамках Міжнароднага тыдня архіваў вядучым архівістам аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы Кажанавай Святланай праведзены семінар з асобамі, адказнымі за архіў і справаводства сельгаспрадпрыемстваў Сенненскага раёна, крыніц – камплектавання архіва, на тэму «Правядзенне навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў раёна. Афармленне спраў».

У семінары прыняў удзел начальнік эканамічнага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сенненскага райвыканкама Аляксей Мікалаевіч Станкевіч.

У ходзе правядзення семінара разглядалася пытанне аб ліквідацыі запазычанасці па прыёме дакументаў пастаяннага захоўвання ў Дзяржархіў у г.Оршы. Абмяркоўваліся шляхі вырашэння гэтай праблемы.

 

1-2. Вядучы архівіст аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы С.І.Кажанава падчас правядзення семінара з асобамі, адказнымі за архіў і справаводства сельгаспрадпрыемстваў Сенненскага раёна