Аб наведванні Ржаўскай сельскай бібліятэкі Слаўгарадскага раёна супрацоўнікам установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 80-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнік установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» Таццяна Шэўчык сумесна з пісьменнікам Пятром Іванавічам Кураленкам, наведалі аг.Ржаўку, Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці.

Спачатку мерапрыемства супрацоўнік архіва разам з жыхарамі аграгарадка ўсклалі кветкі каля памятнага знака воінам-землякам аг.Ржаўка 1, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Далей само мерапрыемства праходзіла за круглым сталом у Ржаўскай сельскай бібліятэцы. Пётр Кураленка дзяліўся ўспамінамі аб роднай вёсцы, расказваў аб грамадскай дзейнасці, чытаў вершы, напісаныя яго сынам Дзмітрыем.

Таксама Пётр Кураленка ўручыў бібліятэцы серыю кніг фэнтэзі і архіўныя матэрыялы па ваеннай гісторыі вёскі Ржаўка.

 

1. Памятны знак воінам-землякам аг.Ржаўка 1, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
2. Супрацоўнік архіва разам з жыхарамі аграгарадка на ўскладанні кветак
3. Памятнае фота з мерапрыемства ў Ржаўскай сельскай бібліятэцы
4. Таццяна Шэўчык знаёміцца з фондам бібліятэкі