Дакументальны летапіс: «Аб будаўніцтве рэгенератарнага завода ў г.Магілёве»

Ў рамках рубрыкі «Дакументальны летапіс» установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадстаўляе для азнаямлення копію рашэння Магілёўскага гарвыканкама ад 20 чэрвеня 1953 года №473 «Аб будаўніцтве рэгенератарнага завода ў г.Магілёве».

У 1953 годзе завяршылася будаўніцтва Магілёўскага рэгенератарнага завода. Прадпрыемства было заснавана на базе завода натуральнага каўчука, які працаваў з 1949 года. На заводзе вырабляўся рэгенерат, фармавая тэхніка. Зараз на гэтым месцы працуе ТАА «Данатон», якое займаецца перапрацоўкай і утылізацыяй шын і гуматэхнічных вырабаў.

Спіс выкарыстаных крыніц:
Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» (ГАМог), Фонд 11, Воп.5, С. 81, Л. 168.