Аб удзеле ў мерапрыемстве, прысвечаным адкрыццю мемарыяльнай дошкі ў памяць пра Героя Сацыялістычнай Працы, ганаровага грамадзяніна Мінскай вобласці і Слуцкага раёна Сяргея Іванавіча Шклярэўскага

На будынку Слуцкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа імя С.І.Шклярэўскага ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі мемарыяльную дошку. Падчас мітынгу старшыня Слуцкага райвыканкама Уладзімір Гога, дырэктар медкаледжа Аляксандр Барысавец адзначылі адданае служэнне Сяргея Іванавіча людзям, медыцыне, на працягу больш за 70 гадоў ён узначальваў Покрашевский ФАП.

За свае працоўныя заслугі Сяргей Іванавіч быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалём «Серп і молат». У 2006 годзе Беларусьфільм зняў пра яго фільм «Доктар з Покрашево».

Мерапрыемства прымеркавана да 60-годдзя медыцынскага каледжа.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Аўсяннікава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Ражанец, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама Ірына Лобух, намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Наталля Чарнушэвіч, выконваючая абавязкі старшыні Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Наталля Зязетка, выкладчыкі і навучэнцы медкаледжа, прадстаўнікі Слуцкай ЦРБ, грамадскіх арганізацый, ветэраны, супрацоўнікі архіва.

Ва ўстанове «Занальны дзяржархіў у г.Слуцку» знаходзяцца на захоўванні дакументы ўстановы адукацыі «Слуцкі Медыцынскі каледж», а таксама калекцыя дакументаў асабістага паходжання Шклярэўскага Сяргея Іванавіча.