Аб правядзенні лекцыі і экскурсіі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна

10 лістапада 2023 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна была праведзена лекцыя для навучэнцаў 9 класа СШ №42 г.Гродна аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці, складзе дакументаў, рабоце чытальнай залы.

Таксама для наведвальнікаў архіва была праведзена экскурсія па архівасховішчах, навукова-даведачнай бібліятэцы, дзе ўвазе рабят былі прадстаўлены некаторыя сапраўдныя дакументы па гісторыі Гродзенскай губерні і друкаваныя выданні 17-20 стст.

Школьнікаў азнаёмілі і з выставачнай залай, яе стэндавымі выставамі і экспанатамі «кутка архівіста 19-20 стст»..

Асаблівую цікавасць выклікаў у дзевяцікласнікаў працэс рэстаўрацыі супрацоўнікамі арыгіналаў архіўных дакументаў у лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.

Падчас экскурсіі госці архіва пагрузіліся ў архіўнае жыццё і падзяліліся ўражаннямі ад убачанага.