Аб удзеле ў міжнароднай навуковай канферэнцыі «Філасофія і гісторыка-культурная спадчына ўсходнеславянскіх народаў»

2 лістапада 2023 года ў г.Гомелі на базе ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Францыска Скарыны» адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя «Філасофія і гісторыка-культурная спадчына ўсходнеславянскіх народаў».

У ходзе канферэнцыі з дакладам на тэму «Кадры прамысловасці БССР у 1945-1953 гг.: крыніцы папаўнення, сістэма падрыхтоўкі і размеркавання» выступіў вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці», магістр гістарычных навук Аляксандр Петухоў.