Абмеркаванне ў Цэнтральнай лабараторыі тэмы Кастрычніцкай рэвалюцыі і беларускай дзяржаўнасці
3 лістапада, напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, у Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь быў праведзены сход супрацоўнікаў лабараторыі, прысвечаны тэме значнасці Кастрычніцкай рэвалюцыі для беларускага народа.
Адкрываючы сход, дырэктар лабараторыі Клюйко Ў.Л. распавёў пра перадумовы і ход Кастрычніцкай рэвалюцыі, а таксама – пра асаблівасці падзей, якія адбываліся ў той час на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Прысутнымі з цікавасцю была прагледжана падрыхтаваная Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў кінахроніка падзей, прысвечаных перамозе Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў Мінску.
Намеснік дырэктара лабараторыі Мязга С.І. зрабіў у сваім выступленні акцэнт на значнасць Кастрычніцкай рэвалюцыі ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці, самавызначэнні беларускага народа і стварэнні нацыянальнай дзяржавы на савецкай аснове.