Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці наведалі навучэнцы Навапольскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа

3 лістапада 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці прайшла аглядная экскурсія для навучэнцаў Навапольскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа спецыяльнасці «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання».

У час экскурсіі госці даведаліся пра гісторыю станаўлення архіўнай справы Беларусі і ўтварэння Дзяржархіва Мінскай вобласці, пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстановы цяпер. Жывую цікавасць у навучэнцаў выклікала дэманстрацыя ўнікальных дакументаў з фондаў дзяржархіва.

Таксама госці наведалі архівасховішча, дзе ўбачылі, як размяшчаюцца дакументы, азнаёміліся з патрабаваннямі да ўмоў іх захоўвання. Навучэнцы каледжа даведаліся аб важнасці захавання дакументаў як гісторыка-культурнай пісьмовай спадчыны дзяржавы.

Фінальным пунктам экскурсіі стала наведванне аддзела аблічбоўвання, рэстаўрацыі і пераплету, дзе навучэнцы атрымалі магчымасць паназіраць за працай архівістаў па аднаўленні архіўнага дакумента.