3 лістапада 2023 г. у рамках акцыі «Архівы-школе» і напярэдадні свята Дня Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі была арганізавана экскурсія для навучэнцаў сярэдняй школы г. Мінска № 40

3 лістапада 2023 г. у рамках акцыі «Архівы-школе» і напярэдадні свята Дня Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі была арганізавана экскурсія для навучэнцаў сярэдняй школы г. Мінска № 40.

Экскурсанты пазнаёміліся з гісторыяй Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, яго структурай, кірункамі дзейнасці, магчымасцямі пошуку дакументаў. Даведаліся, што Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі захоўвае дакументы па гісторыі развіцця навукі, тэхнікі, архітэктуры Беларусі. Таксама школьнікі наведалі архівасховішча, дзе ім расказалі пра асаблівасці тэмпературнага і вільготнага рэжымаў захоўвання дакументаў.

У аддзеле інфармацыі і выкарыстання дакументаў архівіст І катэгорыі К.В. Шкут выступіла з дакладам, прысвечаным Кастрычніцкай рэвалюцыі. Кацярына Васільеўна падкрэсліла важнасць гэтай падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці.