Візіт навучэнцаў Кобрынскага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання ў архіў

2 лістапада 2023 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» і Года міру і стварэння ў сценах Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне пабывалі навучэнцы Кобрынскага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання.

Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі спецыялісты архіва правялі тэматычны ўрок.

Супрацоўнікі архіва распавялі пра гэтую гістарычную падзею. Прадэманстравалі навучэнцам каледжа архіўныя дакументы і матэрыялы раённых СМІ па дадзенай тэматыцы.

Традыцыйна правялі аглядную экскурсію па архіве. Азнаёмілі моладзь са стэндавымі выставамі, якія экспануюцца ў архіве. Прадэманстравалі віртуальную выставу «Кобрын – «Маленькі Парыж» і прэзентацыю, прымеркаваную да 60-годдзя архіва.

 

Рабяты падчас тэматычнага ўрока
Навучэнцы за праглядам музейных экспанатаў падчас агляднай экскурсіі па архіве
Навучэнцы каледжа за вывучэннем архіўных дакументаў і матэрыялаў раённых СМІ